Верны сын Святой Бацькаўшчыны — Міхась Міцкевич (Антось Галіна)

Верны сын Святой Бацькаўшчыны — Міхась Міцкевич (Антось Галіна)

Брат знакамітага Коласа

Усе жыхары Беларусі, якія вучыліся ў тутэйшых школах, знаёмы з творчасцю знакамітага Якуба Коласа. Гэта імя — гонар нашай краіны. Але ж, ня многім вядомы жыццё і дзейнасць яго малодшага брата Міхася, руплівага і адданага сына беларускага народа, шчырага верніка Праваслаўнай Царквы.

Міхась Міхайлавіч Міцкевіч (псеўд. Антон Галіна) дзеяч беларускай культуры, пісьменнік, публіцыст — нарадзіўся 13 ліпеня 1897 года ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага павету. Ён быў прадапошнім 12 дзшцём у сям’і Міхася і Ганны Міцкевічэй. Ён быў маладзей свайго знакамітага брата на 15 год. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю ў 1917 годзе. З’яўляўся сябрам саюза беларускіх настаўнікаў.

Сам псеўданім Антось Галіна ў Міхася Міцкевіча не выпадковы. Яго дзядзька Антось быў яго кумірам і дарадцам, вельми блізкім сябрам, таму дзеля захавання яго святой памяці, ён і назваўся Антосем Галінай — як працяг роду Міцкевічаў. Антось Галіна пайшоў сцежкай старэйшага брата
Кастуся Міцкевіча (Якуба Коласа) да канца сваіх дзён.

У 1919 годзе ён працаваў настаўнікам беларускай мовы ў Мінскай беларускай гімназіі. Падчас грамадзянскай вайны, малады Міцкевіч стаяў на раздарожжы, не ляжала ў яго душа да тых, хто мяркавау разбурыць «мир до основання». У той час здарылася бяда: шмапакутную Беларусь раскалолі на Усходнюю і Заходнюю. У Заходняй гаспадарами сталі палякі. Тут у Смольні і
жыў Міхась. Ён працаваў на зямлі, вёў асабістую гаспадарку. Яго браты Кастусь, Алесь і сястра Алена аказаліся ў «Союзе нерушимом».

Каб «беларускае сонца свяціла і грэла беларусаў»

Ужо з маладосці Міхась быў апантаваны адной думкай-ідэяй і дзеля гэтага прыкладаў усе намаганні.

На розных сходках моладзі дома і ў іншых вёсках Міхась Міцкевіч вёў прапаганду, каб родная мова не была мачыхай для беларусаў, каб яны не цураліся дзедаўскай спадчыны, ганарыліся сваёй нацыяй, каб «беларускае сонца свяціла і грэла беларусаў».

Міхась выдзяляўся бунтарскім і незалежным характарам, выступаў і супраць паланізацыі, і супраць русіфікацыі беларускіх школ. Ён нe захацеў настаўнічаць у польскай школе, ламаць сваю мову на «жондовы ензык». Міхась і яго аднадумцы мелі шмат рознай савецкай літаратуры з Усходняй Беларусі. Бальшавікі вялі прапаганду, абяцалі райскае жыццё ў
Саветах.

Міхась не зусім давяраў гэтаму, тым не менш арганізаваў самадзейны драматычны гурток, дзе паставіў розныя прадстауленні: «Мікітаў лапаць», «Збянтэжаны Саўка», «Пінская шляхта», «Паўлінка». Нават сам выконваў галоўныя ролі. Ён таксама выступаў у друку, высмейваючы панскія парадкі і польскі жонд.

Ён нe мог змірыцца, што на прасторах Бацькаўшчыны гаспадараць фанабэрыстыя суседзі-палякі , для якіх мужык — непаўнацэнная асоба. Але ж нe менш страшнае тварылася за мяжой, у краіне «железной руки», дзе панаваў чырвоны тэрор, знішчаў «врагов народа», у лік якіх трапіў і родны дзядзька Міхася Язэп Лёсік і шмат іншых беларускіх інтэлігентаў. Але, калі восенню 1939 г прыйшлі саветы, Міхась сустрэў іх з надзеяй на добрае.

Праца ў народнай асвеце

Ён пайшоў працаваць у народную асвету, стаў актыўным прапагандыстам роднага слова. Пад яго непасрэдным кіраўніцтвам арганізоўваліся культармейцы з вучняў старэйшых класаў. Бацькі селі за парты, а дзеці вучылі іх першай грамаце: пісаць, складаць і па складах чытаць.

Але рэпрэсіі адбываліся штодзённа. Не мінавалі яны і сяброў Міхася Міцкевіча. І тады ён бярэ на выхоўванне сына свайго рэпрасаванага сябра. У хуткім часе гэты хлопчык — Мікола Прускі — стаў вядомым выдаўцом у ЗША.

У 1939 годзе восенню Якуб Колас наведаў сваю родную вёску, дзе жыў і Міхась. Але пагаварыць братам не удалося, бо з Якубам заўсёды быў побач супрацоўнік НКУС. У 1939–1941 г г. Міхась Міцкевіч працаваў дырэктарам школы ў Мікалаеўшчыне. З наступствам фашысцкай навалы Міхась Міцкевіч застаўся верным сваім землякам і ў гэтыя гады.

Ён зноў працаваў у асвеце, быў інспектарам беларускіх школ на Стаўбцоўшчыне. У Мікалаеўшчыне дырэктарам школы стаў сваяк і сябра Якуба Коласа Ігнат Міцкевіч, які выкладаў там рускую мову. Усе астатнія прадметы, як і ў дваццатыя гады, выкладаліся на роднай мове. Міхась быў задаволены, што матчына мова зноў загучала ў школах Стаўбцоўшчыны. Праўда, у многіх вёсках заняткі праводзіліся па хатах.

Эміграцыя

Галоўным клопатам Міхася у гэты час было тое каб дзеці вучыліся, а самі вёскі не былі спалены. Гэта яму удалося. Праўда, цаной асабістага выгнання з родных мясцін. 1944 год стаў паваротным у асабістым жыцці Міхася. Каб пазбегнуць рэпрэсій у адносінах да сябе і сваіх блізкіх, ён пакідае Беларусь і развітваецца з Радзімай назаўсёды. Спачатку прыпыніўся ў Чэхаславакіі, пазней апынуўся ў Заходняй Германіі. У Германіі Міхась жыў у лагеры для перамешчаных асоб, вучыў дзяцей у беларускіх школах, працаваў інспектарам.

У 1947 годзе Міхась Міцкевіч выбіраецца сакратаром беларускага настаўніцкага згуртавання на эміграцыі. У гэтым жа годзе ён складае праграму беларускай мовы для пачатковых класаў, рыхтуе чытанкі для дзяцей малодшага ўзросту. Пры яго удзеле была заснавана гімназія ім. Я.Купалы.

У 1949 годзе ён прымае актыўны ўдзел у стварэнні Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Розенгайме, становіцца сакратаром Вышэйшага царкоўнага ўпраўлення. У 1950 годзе Міхась Міцкевіч пераязджае на жыхарства ў Нью-Йорк. I тут ён не прьшыняе сваёй актыўнай дзейнасці па адраджэнні матчынай мовы, займаецца навукова-даследчай працай. Піша чытанкі
для вучняў малодшага ўзросту, даследуе творчасць Якуба Коласа, узяўшы за аснову «Новую зямлю».

Выдавецкая дзейнасць

Ён быў рэдактарам газеты «Беларус». Пэўны час выдаваў гэты друкаваны орган нават на свае грошы. З’яўляўся намеснікам старшыні Галоўнай управы Беларуска-Амерыканскага Задзіночання, уваходзіў у склад Вышэйшай царкоўнай рады Беларускай аутакефальнай праваслаунай царквы, быў сябрам прыходскай рады сабора св. Кірыла Тураўскага ў Брукліне ў Нью-Йорку.

У 1970-х гадах узначальваў рэдакцыю часопіса «Голас Царквы». Да канца сваіх дзён матэрыяльна дапамагаў царкве. Нярэдка заставаўся пасля службы, каб пачысціць падсвечнікі і прыбраць у храме. Міхась ніколі ня быў жанаты. Навогул гэты бок жыцця яго зусім не цікавіў. З доляй дапушчэння, можна сказаць, што ён быў манахам у міру.

Літаратурная дзейнасць, духоўныя пераклады

Літаратурную дзейнасць Антось Галіна пачаў у 1918 годзе. Выступаў у друку з апавяданнямі, фельетонамі пра жыццё сялян, семінарыстаў, фарміраванне нацыянальнай культуры і свядомасці. Важную частку літаратурнай спадчыны Міхася Міцкевіча складаюць яго рэлігійныя пераклады на беларускую мову. Перш за ўсё, пераклад Чатырох Евангелляў, з якіх былі выдадзены адной
кнігай толькі два першых Евангелля — паводле Мацвея і паводле Марка.

Нельга не адзначыць, што рукапісны пераклад усіх чатырох Евангелляў быў зроблены Міхасём Міцкевічам у богаслужбовай форме: з падзяленнем на зачалы і з усіми богаслужбовымі спасылкамі і ўказаннямі. Акрамя таго, ім былі перакладзены богаслужбовыя тэксты: Літургіі, Гадзін, Нядзельных трапароў, кандакоў і Багародзічных на 8 галасоў; богаслужбовая кніга «Часасловец», якая уключала Паўночніцу штодзённую, Паўночніцу суботнюю, Паўночніцу нядзельную, Ранічніцу (з Шасьціпсальміем).

Ім перакладзены «Паказьнік калі якое Евангельле павінна чытацца ў кожны дзень тыдня праз увесь год», «Саборнік 12-ём месяцам. Паказаньне сьвят Гасподніх і Багародзічных і выбраных сьвятых, Евангельлі ранічныя і Евангельлі на Літургіях». Усе названыя пераклады богаслужбовых тэкстаў і кніг — рукапісныя, але запісаны вельмі выразна, акуратна і ў поўнай адпаведнасці з царкоўнаславянскімі богаслужбовымі кнігамі (нават з выкарыстаннем чырвонага колеру для выдзялення загалоўкаў і пачатковых слоў у сказах).

Спачыў Міхась Міцкевіч на 95 годзе жыцця 25 кастрычніка 1991 года. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансуіку (штат Нью-Джэрсі, ЗША).

Жыццё Міхася Міцкевича — гэта вышыня чалавечай любві да сваей Бацькаўшчыны, зямлі, мовы, веры, людзей. Любві, якая апаноўвае цалкам усю істоту чалавека, усю яго сутнасць. Любві, якая даруе чалачеку вечнасць.

Аляксандр А. Сакалоўскі

2015 © Сайт Борисовское благочиние. Первый Борисовский церковный округ Борисовская Епархия Белорусская Православная Церковь,

активная cсылка на использованные материалы сайта обязательна, авторские материалы - только с разрешения автора

мнение администрации сайта не всегда совпадает с мнением авторов

электронная почта info@blagobor.by или воспользуйтесь этой страницей для отправки сообщения