Гісторыя

19 верасня 1991, у дзень святкавання Цуда Архістратыга Міхаіла ў Хонех, па багаславенню Яго Высокапрасвяшчэнства Мітрапаліта Філарэта першы настаяцель а.Міхаіл Барашка адправіў чын асвячэння месца пад новую Свята-Мікалаеўскую царкву; быў узняты Крыж і прыгатавана мармуровая пліта з памятным надпісам.

10(23) лютага 1992 года Благачынным Барысаўскай акругі протаіерэем Іаанам Місеюком быў асвечаны малітвенны дом у будынку старой В.Ухалодскай школы. У сакавіку 1992 года адбылася закладка падмурка пад новую Свята-Мікалаеускую Царкву.

Праектавалі храм Салаўёў Васіль Канстанцінавіч, Дуброўская Таццяна Барысаўна і Санцэвіч Сяргей Іванавіч. Храм спраектаваны у візантыйскім стылі ў выглядзе карабля. Будаўніцтва храма вяла ПМК-165, 21-ага будтрэста г. Барысава, начальнікам упраўлення быу тады Шакавец Анатоль Пятровіч.

На Раждзественскую куццю, 6-ага студзеня 1994 года, па благаславенню Ўладыкі Філарэта а.Міхаіл Барашка адправіу чын малога асвячэння храма і першую бажэственную Літургію Васілія Вялікага. 7-ага студзеня 1994 года пры вялізным сцячэнні народа ў новай царкве адбылася першая раждзественская служба.

20(7) лістапада 1994 года Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт зрабіў адправу Вялікага асвячэння Свята-Мікалаеўскай царквы ў вёсцы Вялікая Ухалода. З ім служылі: іераманах а. Іаан Хама, благачынны протаіерэй а. Іаан Місеюк, протадыякан а.Генадзій. На Літургіі Ўладыка рукапаклаў дыякана Свята-Уваскрасенскага сабора г.Барысава а.Мікалая Крука у іерея.

У снежні 1992 года дырэктар саўгаса «Мётча» бязвыплатна перадаў (актам перадачы асноўных сродкаў) прыходу Свята-Мікалаеускай царквы будынак былой школьнай сталовай для далейшага выкарастання пад малітвенньї дом. Адміністрацыя саўгаса выдзеліла будматэрыялы для рамонту поўнасцю за свой кошт. Стараннасцю веруючых унутраны рамонт быў закончаны.

8 студзеня 1994 года, на другі дзень Ражджаства Хрыстова здзейснена першая бажэственная Літургія ў храме святых бяссрэбранікаў і цудатворцаў Касмы і Даміяна Асійскіх у в.Дроздзіна; раней кладбішчанская царква святых была прыпіснай да прыхода Святога велікамучаніка Георгія Пераможца ў Вялікай Ухалодзе і акармлялася ўхалодскім настаяцелем.
У1852 годзе, у трох кіламетрах ад Ухалоды была пабудавана Свята-Петрапаўлаўская царква. Яна была драўляная, без званіцы. Багаслужэнні адбываліся штогод — 29 чэрвеня і 15 жніўня.

У1891 годзе храм рамантаваўся. У цяперашні час — разбураны. 3 пагоста храма выцякае крыніца, якая ўпарадкавана і стаіць Крыж.

З 2010 года настаяцелем храма Святога Мікалая Цудатворца ў в.Вялікая Ухалода з'яўляецца а.Аляксандр Пачопка.

2015 © Сайт Борисовское благочиние. Первый Борисовский церковный округ Борисовская Епархия Белорусская Православная Церковь,

активная cсылка на использованные материалы сайта обязательна, авторские материалы - только с разрешения автора

мнение администрации сайта не всегда совпадает с мнением авторов

электронная почта info@blagobor.by или воспользуйтесь этой страницей для отправки сообщения