З пошты сайта: у Слуцкім раёне ёсць царква якая падобна на Зембінскую

Дата события
Место
г.Борисов

У Слуцкім раёне ёсць храм, які быў пабудаваны па праекту мінскага епархіяльнага архітэктара В.Струева. У Барысаўскім благачынні па яго праектах пабудавана царква Архістраціга Міхаіла ў вёсцы Зембін, а таксама званіца Свята-Уваскрасенскага сабора г.Барысава.

Зараз у царкве Архістраціга Міхаіла працягваецца рэстраўрацыя. Адноўлена невялікая частка. У нядзелю 9-ага кастрычніка, па благаслаўленні епіскапа Барысаўскага Веніаміна, будзе здейснена адправа малога асвячэння адноўленай часткі, дзе ўжо будуць адпраўляцца службы.

Ніжэй чытайце гісторыю занядбання і аднаўлення Свята-Сімяонаўскага храма ў вёсцы Барок, Слуцкага раёна, Мінскай вобласці, які, дарэчы, як дзьве кроплі вады падобны на храм у Зембіне. Мы удзячны спадару Яну Пятроўскаму за яго ліст і фотаздымкі!

Калі і кім была пабудавана першая царква ў гэтай вёсцы, невядома. Дакладна вядома, як сведчаць гістарычныя помнікі, што царква тут была «исстари». Першыя дакументальназасведчаныя ўспаміны пра храм датуюцца пад 19 ліпенем 1556 годам у грамаце слуцкага князя Сімяона Юр’евіча. Таксама вядома, што ў 1797 годзе у царкве сяла Баславічы адбыўся пажар, у выніку якога царква была пашкоджана. Але намаганнямі прыхаджан ужо ў 1799 годзе царква была адрамантавана і асвечана ў гонар прападобнага Сімеона Столпніка. Гэтая царква прастаяла дзесьці да 1931 года.

Ў 1868 годзе, на агульным сходзе прыхажан Свята-Сімяонаўскай царквы было вырашана на месцы драўлянай царквы пабудаваць новую, цагляную, на 700 чалавек. І з гэтага часу пачалі збірацца грошы. Планавалася, што Баслаўскі храм стане «в Минской Епархии первым сельским каменным храмом, построенным по почину прихожан» 17000 рублёў для пабудовы новай царквы выдаткаваў Сінод Рускай Праваслаўнай царквы.

Але толькі 7 ліпеня 1912 года, пасля святочнага багаслужэння, быў закладенны новы каменны храм, з чырвоный цэглы, па праекту епархіальнага архітэктара В.Струева. Царкву будаваў пратаіерэй Іаан Сеўрук. Яна будавалася з чырвоный цэглы, якая выраблялася на Баслаўскім цагляным заводзе, які належыў Савелію Барысаўцу. Сам цагляны завод знаходзіўся на месцы цяперашняга Баслаўскага возера. На кожнай цэгле маецца адбітак «Басловцы».

Будаўніцтва ішло паспяхова. Але закончыць царкву так і не паспелі, бо пачалася першая сусветная вайна 1914, а потым адбылася рэвалюцыя 1917 г. Канчаткова была пабудавана званніца, шацёр над званіццай і цыбуліна з крыжом. Цэнтральная частка была так і не закончана, яна была выведзена да зводаў. Пасля рэвалюцыі 1917 г. будаўніцтва спынілася.

У газеце «Беларуская вёска», за 1 мая 1929 года пісалася, што ў вёсцы Баслаўцы, Сераднякоўскага сельсавету, ёсць незакончаны мураваны будынак царквы. Колькі разоў кулак Ахрэм Караневіч хадзіў па ўсіх веручых збіраць усялякія падпіскі, каб дабудаваць новую царкву, але і з гэтага нічога не выйшла. «Сяляне, навошта нам кулацкія тлумачэнні? Калі кулаку хочацца маліцца, дык няхай бярэ папа ў сваю хату ды там хоць лоб разбівае.»

У 1927 годзе царкву ў Баславічах хацелі разабраць, а цэглу выкарыстаць для пабудовы вучылішча ў Слуцку. Таксама замест царквы хацелі зрабіць электрастанцыю.

Да 1931 года службы праводзіліся ў будынку старой драўлянай царквы.

У 1929 годзе ў Баслаўцах было створана два калгасы. Першы называўся «Будзённага». У яго склад увайшло само сяло Баслаўцы. Другі — «Прагрэс». У склад яго ўвайшлі два пасёлкі — Волгін і Барок. У той час, напэўна, і была накрыта цэнтральная частка мураванай царквы, таму што будынак царквы выкарыстоўваўся як зернасховішча і млын. У царкве стаяла паравая машына, і быў выкапаны калодеж. Калодеж захаваўся да сённяшніх дзён.

Дзесьці гадоў 5-6 да пачатку Вялікай Айчыннай вайны са званіцы быў скінуты крыж і разбураны шацёр. Шацёр разбуралі і сцягвалі мужыкі з Балотчыц. А таксама са званіцы быў скінуты вялізны звон. Звон быў настолькі вялікі, што каб яго скінуць, у вакне на званіцы высеклі праёмы. Звон, як сведчаць старажылы, забралі ў Слуцк.

У верасні 1941 года, калі ўжо пачалася Вялікая Айчыная вайна, прыехалі два бацюшкі, сабралі людзей, выцягнулі паравую машыну. Людзі пазносілі іконы, і з тога часу ў царкве вядуцца службы.

У Хрушчоўскія часы над царквой навісла новая пагроза — яе хацелі разабраць, але пашчэнціла, і яе не кранулі.
Дзесьці каля 1994 года ў вёску Барок прыслалі новага бацюшку — Георгія Пятроўскага. Яму і выпаў лёс праводзіць асноўныя рэстаўрацыйныя работы. Але на жаль ён не здолеў своечасова разгадаць загадку архітэктара Струева, і ўнёс свае архітэктурныя змены.

Ян Пятроўскі

Фото
Image
Image
Image
Image
Image
Image