Злет моладзі Барысаўскай епархіі «Вынікі стагоддзя»

10/11/2017
Злет моладзі Барысаўскай епархіі «Вынікі стагоддзя»

5 лістапада 2017г. з благаславення епіскапа Барысаўскага і Мар’інагорскага Веніяміна адбыўся злёт, які быў арганізаваны аддзелам па справах моладзі Барысаўскай епархіі. Пачаўся ён з Літургіі на беларускай мове ў Богаяўленскім храме прыхода Святой Жываначальнай Троіцы г. Барысава.

Узначалiў Літургію іерэй Аляксандр Лук’яновіч, дыяканскi чын узначалiў протадыякан Сяргей Керко, пропаведзь вымавіў дыякан Вiктар Шаблоўскi, спяваў хор пад кіраўніцтвам рэгента Алы Керко.

Дзівосная служба сабрала моладзь з розных куткоў Барысаўскай епархii. Любоў да сваёй роднай мовы і жаданне правесці на ёй багаслужэнне, паклала пачатак шматлікім мерапрыемствам.

Пасля Літургіі адбылася віктарына, якая выявіла веды царкоўнай гісторыі, багаслужэння, цiкавых фактаў з жыцця асоб, прылічаных да ліку святых. Cтымулам для правільных адказаў былі цукеркі, якія хутка разышліся паміж удзельнікамі. Потым усіх чакала неверагодна смачная ежа. Падчас трапезы нікога не пакінула раўнадушным звяртанне дапамагчы хворай дзяўчынцы. Задаволіўшыся ежай і гутаркай, моладзь сабралася ў больш зручным памяшканні для працягу мерапрыемства. Там Наталля Васько падрыхтавала цікавае паведамленне аб ахвярах рэвалюцыі 1917 года, пра навамучанiкаў і вызнаўцаў Васiля і Мiкалая, прэсвiтэраў Барысаўскiх. Мы ўспомнілі подзвігі святых у тыя часы і ўсвядомілі, што кожнага чалавека ў жыцці чакае яго асабістая Галгофа.

Пасля кава-паўзы са смачнасцямі не пакінула шансу застацца нерухомым жывая беларуская музыка, а разам з ёй і майстар-клас па беларускім танцам ад Клуба гістарычнага танца. Дзіўна гулялі, жартавалі, танчылі.... Усе ўдзельнікі злёту выказалі падзяку за добра праведзены час і прапанавалі далей сустракацца і ў іншых гарадах для згуртавання моладзі епархіі.

Сайт Барысаўскай епархіі

2015 © Сайт Борисовское благочиние. Первый Борисовский церковный округ Борисовская Епархия Белорусская Православная Церковь,

активная cсылка на использованные материалы сайта обязательна, авторские материалы - только с разрешения автора

мнение администрации сайта не всегда совпадает с мнением авторов

электронная почта info@blagobor.by или воспользуйтесь этой страницей для отправки сообщения