Епіскап Арцемій (Кішчанка): Не ўхілі аблічча Твайго ад отрака Твайго

Пропаведзь на чыне прабачэння

У Імя Айца i Сына i Святога Духа!

«Не ўхілі аблічча Твайго ад отрака Твайго, бо смуткую, хутка пачуй мяне!»

Taкімі пранікнёнымі і кранальнымі словамі, узлюбленыя ў Госпадзе айцы, браты i сестры, Святая Царква сёння за вячэрнім богаслужэннем звяртаецца да Бога. I кожны з тых, хто тут стаіць, безумоўна, перажыў у сваім сэрцы гэтыя словы як свой асабісты зварот да Бога.

Сумленне ёсць тая таямнічая глыбіня нашай свядомасці, з якой прыходзіць да нас раскаянне i гарачае жаданне ачышчэння, адраджэння, выпраўлення. Менавіта раскаянне, гэты голас сумлення, i прыводзіць нас да першага кроку на шляху ачышчэння: да жадання прабачыць i атрымаць прабачэнне.

Сумленне ж i паказвае нам саму сутнасць зла i няпраўды як падзела, як віны перад іншымі. Усякая наша нядобрая справа ёсць памнажэнне ўсеагульнага зла на зямлі, а наша імкненне да дабра ёсць уклад у агульную справу барацьбы са злом. Людзі вінаватыя адзін перад адным у тым, што павялічваюць зло.

Паслухаем сумленне — там, глыбока-глыбока ў нашай душы, дзе цixi, але такі цвёрды, такі бязлітасны голас гаворыць: вінаваты. У чым гэтая віна? Не, не ў адных крыўдах i сварках, сапраўды, часам, непазбежных. Не ў павярхоўных спрэчках, не ў дробязных раздражненнях. Biнa ў самым маім жыцці, якое наскрозь прасякнута эгаізмам — гэта значыць, засяроджаным на мне самім: аддаленым ад «іншага», ад «іншых», што ператварыліся толькі ў сродак.

Дараваць іншаму, атрымаць ад яго прабачэнне! Гэта i ёсць зварот ад падзелу да адзінства, ад варожасці да любові, ад адасобленасці да адзінства. Бо прабачыць чалавека i дараваць яму — гэта не проста.

Як мы часта гаворым — «перастаць звяртаць увагу» на недахопы іншых, або, яшчэ горш, — «махнуць рукой» на іншых. Цi гэта не абыякавасць, не пагарда, не цынізм.

Дараваць «іншаму» i атрымаць ад яго прабачэнне можа толькі той, хто раптам з усёй сілай усвядоміў увесь жах адсутнасці ў свеце любві, увесь бяздонны смутак той адзіноты, на якую у сваім самасцвярджэнні i эгаізме асудзіў сябе чалавек. Усё гэта выказваецца, усё гэта гучыць у той малітве, з якой звяртаецца Царква ў Даравальную нядзелю: «Не ухілі аблічча Твайго ад отрака твайго, бо смуткую...». У сіле сумлення, у празе прабачэння i ў звароце душы да Бога —пачатак нашага духоўнага адраджэння.

Па закліку нашай Праваслаўнай Царквы мы прыйшлі ў гэты святы вечар у храм, каб напярэдадні Вялкага посту папрасіць сабе благаславенне Божае на ўзмоцненую малітву i шчырае пакаянне. Прышлі для таго, каб па ўсталяванаму ў старажытныя часы святому звычаю, пакланіўшыся адзін аднаму з глыбіні нашых сэрцаў, прабачыць узаемныя крыўды i саграшэнні.

Гэта неабходна нам, калі мы жадаем жыць з Госпадам, i знаходзячыся на зямлі, i перайшоўшы ў жыццё вечнае. Мы ўсе жадаем сабе вечнага збаўлення. Але гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі не будзе ў нашым сэрцы крыўдаў; не будзе ўзаемнага азлаблення адзін на аднаго, узаемнага ганьбавання, варожасці. Магчыма толькі тады, калі ў сэрцы нашым будзе спакой — гэты каштоўны святы дар, які дае нам Хрыстос-Збавіцель.

Але для гэтага трэба i дараваць тым, хто нас абразіў, i папрасіць самім прабачэння ў тых, каго мы свядома або несвядома пакрыўдзілі. Інакш дарэмная будзе ўся наша духоўная праца ў час надыходзячага посту. Не пачуе Гасподзь i нашых слёзных маленняў i зваротаў да Яго, не прыме Гасподзь нашых шматлікіх зямных паклонаў, калі ў сэрцы нашым будуць працягваць жыць крыўды на брата, зло i нядобразычлівасць да тых, хто побач з намі.

Гасподзь гаворыць: любі свайго бліжняга! А як часта мы любім толькі некаторых з тых, хто вакол нас, а часам i нікога не любім! Бачым у людзях толкі ix недахопы i бязлітасна асуджаем.

Але мы ж павінны любіць адзін аднога таму што гэта любоў па словах Хрыста, — адметная прыкмета сапраўдных хрысціян: «Па тым пазнаюць усе, што вы Мае вучні, калі любоў будзеце мець паміж сабою» (Ін. 13:35).

Сённяшні дзень, гэта дзень праверкі нашай духоўнай дасканаласці, дзень нашай строгай самаправеркі: цi здольныя мы ісці ўслед за Хрыстом, выконваючы ўсе Яго запаведзі? Многія з нас з уласнага жыццёвага вопыту добра ведаюць, што дараваць каму-небудзь значна лягчэй, чым самому папрасіць прабачэнне ў таго, каго ты сам чым-небудзь пакрыўдзіў. На шляху прымірэння сустракаецца шмат перашкодаў. Галоўныя з ix — наш эгаізм i сатанінскі гонар.

Многія вернікі любяць гэты святы вечар. 3 радасцю спяшаюцца ў царкву каб удзельнічаць у чыне прабачэння. Але ці ўсе выразна ўяўляюць сабе, якую адказнасць мы бярэм на сябе? Бо, на вялікі жаль, нярэдка гэты кранальны чын у некаторых з нас носіць адценне фармальнага выканання ўзаемнага прабачэння.

Падышлі адзін да аднаго, вымавілі:

«Прабач мяне!» i нават з усмешкай пацалаваліся — а ў сэрцы пры гэтым нічога не змянілася. Затоеная крыўда, нядобразычлівасць так i засталіся. Не гэтага чакае ад нас Гасподзь.

Ён чакае, што ў гэты святы вечар адкрыюцца нашы сэрцы для шчырай узаемнай любові. Чакае, што, перамогшы з дапамогай Божай у сабе гонар, мы знойдзем у сабе сілу i з чыстым сэрцам i адкрытай душой падыдзем да пакрыўджанага намі i скажам яму: «Прабач мяне!» Чакае, што мы вырвем са сваіх cэрцаў i ўзаемную варожасць, i ўзаемнае ганьбаванне, i усё тое, што aпаганьвае нас i аддаляе нас ад Бога.

А ці здольныя мы прабачыць менавіта так, як гэтага патрабуе Праўда Божая? Прабачыць — гэта значыць, усё тое горкае, што з намі здарылася па віне іншых людзей, прыняць як з рукі Божай, як горкія лекі, якія як ні цяжка нам прымаць, аднак яны ж дадзеныя нам для нашага ацалення. Прабачыць таго, хто пакрыўдзіў нас, — гэта значыць, не адчуваць да яго нянавісці або варожасці за усё, што з-за яго здарылася з намі.

Многія з нас гавораць: «Я ycix прабачыў!», «Я ycім дарую!» але вельмі мала людзей, якія сапраўды ўмеюць прабачаць i дараваць крыўды.

Богу не трэба нашая крывадушнасць. Богу патрэбна нашая гатоўнасць нікога, акрамя сябе саміх, не асуджаць, ycix любіць i ycім дараваць. Патрэбна наша рашучасць у час посту скласці з сябе назапашаныя намі, магчыма за доўгія гады, rpaxi.

Kaлі з такім настроем мы сёння прыйшлі сюды, тады мы можам далучыць свае галасы да гукаў царкоўнага хору i ўсёй сілай сваіх духоўных магчымасцяў маліцца да Бога: «Не ўхілі аблічча Твайго ад отрака Твайго... Я Твой, Госпадзі! I прашу Цябе: хутка пачуй мяне!»

Але перш чым прасіць прабачэння адзін у аднаго, мы павінны прасіць прабачэння ў Госпада за тое, што плацілі Яму чэрствай няўдзячнасцю i за Яго галгофскія пакуты, i за Яго смерць на Крыжы, якія Ён перанёс дзеля адкуплення нашых грахоў. За тое, што так мала ў нас любві да Яго. За тое, што жывем не так, як Ён загадаў. За тое, што сіла Божая не бачная ў нас усяму свету. За тое, што, знешне з’яўляючыся хрысціянамі, мы па справах свaix нярэдка аказваемся горш за няверуючых, горш за язычнікаў. За тое, што любоў Божая не праліваецца праз нас на блізкіх. За тое, што не слухаемся мы запаведзяў Божых. За тое, што прорва ляжыць між тым, што мы ёсць, i тьм, чым мы павінны быць. За ўсё гэта мы павінны прасіць прабачэння ў Бога.

Сёння мы павінны не толькі папрасіць прабачэння ў Бога, але i «прабачыць Бога» за ўсё тое, што, па нашых людскіх мерках, здаецца нам несправядлівасцю. Няўжо не бывае з намі, што ў момент нейкай катастрофы, нейкага крушэння, у момент, калі адбываецца нешта такое, з чым мы не можам змірыцца, мы пытаем у Бога: «Дзе ж Ты? Як Ты дазваляеш гэта?» Напрыклад, калі блізкі, бясконца дарагі нам чалавек сыходзіць з гэтага жыцця ў росквіце гадоў раптам, нібы Бог «выкрадае» яго ў нас без папярэджання. Перажыўшы такое здарэнне, чалавек можа «замкнуцца» у дачыненні да Бога, затаіўшы на Яго крыўду, страціўшы да Яго давер. Тады чалавек пачынае ўспрымаць Бога не як міласцівага i любячага Айца, а як жорсткага i непрадказальнага ў сваіх дзеяннях Уладара. Hа месца любві тады прыходзіць страх. Бывае, што рана з гадамі загоіцца, а цень недаверу чалавека да Бога застаецца.

Падумаем пра тое, што наша жыццё ў зямной, людской перспектыве — зусім не тое, што ў перспектыве Божай: мы бачым свае жыццё не так, як бачыць яго Бог. Часта Гасподзь чакае ад нас значна большага, чым мы чакаем ад сябе caмix. Менавіта таму Ён часам пасылае нам выпрабаванні, якія здаюцца нам жорсткімi і несправядлівымі, але на самой справе з’яўляюцца дабратворнымі i збавіцельнымі.

Усе беды нашы, усе непаразумення, праблемы i спакусы не маюць прычын у знешнім асяроддзі: яны у нас саміх.

Павінны прасіць прабачэння ў Maцi Божай за тое, што дзеля нашага збаўлення Яе Сын быў распяты на Крыжы. А мы cвaімі rpaxaмi ўсё працягваем распінаць Яго, наносячы раны i Яе матчынаму сэрцу...

Павінны прабачыць не толькі тых, якія тут прысутнічаюць, але i тых, якія знаходзяцца ў дадзены момант далёка ад нас, i тых, якія ўжо адышлі ў вечнасць. Caмi павінны прабачыць іх i папрасіць i ix прабачьщь нас. А Гасподзь данясе да ix сэрцаў мip, які можа даць толькі Ён. I гэты мip (узаемнага прабачэння) ацаліць i ix, i нашы душы.

Падумаем таксама аб тым, што зямное жыццё дадзена нам толькі адзін раз: у нас няма магчымасці яго пражыць на чарнавік, а потым перажьщь зноў у «чыставым» варыянце. Усё, што мы не паспеем зрабіць сёння, мы не паспеем зрабіць ніколі. Таму памірыцца адзін з адным i з Богам мы павінны сёння. I тады ўжо сёння наша жыццё пераменіцца, ужо сёння заззяе для нас сонца, i ноч пройдзе, а дзень наблізіцца.

Самае галоўнае, каб мы ўступілі на гэты дабрадзейны шлях у міры з Богам i адзін з адным.

А зараз, як i адбывалася сотні i сотні гадоў у нашай Царкве, пачынаючы пост, я ад імя ўсіх святароў нашай eпapxii i, вядома ж, ад сябе, грэшнага, aca6icтa прашу ва ўсіх прабачэння, калі саграшыў справай, словам, думкаю, калі пакрыўдзіў каго-небудзь.

Прабачце нас!

Амінь.

З кнігі Епіскап Арцемій (Кішчанка). Пропаведзі
Жыровічы, 2010
Мінская Духоўная семінарыя
Пераклад на беларускую мову іерэй Ігар Данільчык