Епіскап Арцемій (Кішчанка): Гасподзь адкрываецца таму хто шукае сустрэчы з Ім

Пропаведзь у Нядзелю 5-ую пасля Пacxi, пра самаранку

У імя Айца i Сына i Святога Духа!

Браты i сестры, сёння мы з ваш чулі урывак са Святога Евангелля, дзе апавядаецца пра гутарку Збавіцеля з самаранкай, якая адбылася каля старажытнага калодзежа. Святое Пісанне не называе нам імя гэтай жанчыны, але з Падання вядома, што звалі яе па-грэчаску Фаціна, што ў перакладзе азначае Святлана. I гэта не выпадкова, бо, сустрэўшыся з Хрыстом i прасвяціўшыся ад Яго святлом Ісціны, яна сама стала святлом i несла яго ў cвaім жыцці, прасвятляючы ім усякага чалавека, які сустракаўся на яе жыццёвым шляху.

Гэта адзіная сустрэча Хрыста i самаранкі для жанчыны-грэшніцы i для ўсяго свету стала сустрэчай з Жывым Богам, бо тут, побач з калодзежам жыцця часовага, упершыню для свету забруіла неведомая дагэтуль на зямлі крыніца Жыцця Вечнага — Святая Царква Божая, а яе жывая вада — гэта сіла благадаці Божай, якая асвячае, прасвятляе, ачышчае ад грахоў i даруе ix кожнаму чалавеку, што прыпадае да яе.

Але чаму пра гэтую старажытную па часе Крыніцу Жыцця сёння шмат хто забыўся, а многія наогул адмаўляюцца ад яе?

Хлусня — ці не гэта i ёсць цяпер i для нас тая страшная хвароба, што ставіць сучасны свет на мяжу катастрофы?! Цi не яна выцясняе ісціну з жыцця, а неадпаведнасць паміж словам i справамі, што нараджаецца ўсё з той жа хлусні, забівае дух жыцця ў нас?!

Мы можам быць дрэннымі, мы можам быць шмат у чым больш грэшныя за жанчыну-самаранку, але мы не можам быць ілжывымі i не павінны быць такімi.

Бог здольны выратаваць кожнага чалавека, але Ён бяссільны перад нашай хлуснёю, калі мы ўжо заблытваемся ў ей, ілжэм перад сабою, перад людзьмі, ілжэм перад Богам. Хрыстос можа выратаваць самага апошняга грэшніка, які каецца ў cвaix грахах, але не можа дапамагчы псеўдаправедніку якім мы любім выстаўляць сябе.

I вось цяпер, калi «сучасныя самаране i паганцы» знясіленыя духоўнай прагай i атручаныя муццю ядавітых бязбожных вучэнняў людзі — шукаюць сапраўдную воду жыцця, каб ажывіць паміраючы дух i ўмацаваць аслабелае цела, кожнаму неабходна знайсці ў сабе праўдзівасць i магчымасць убачыць сябе такімі, якія мы ёсць на самой справе — без фальшывай аздобы i хлусні. Бо толькі тады Гасподзь — Ісціна, Праўда i Жыццё — зможа адгукнуцца на нашу горкую праўду i навучыць нас пакланяцца Яму ў духу i ісціне.

Прага жыцця — вось первая ўмова, неабходная нам, каб, як тое здарылася i з самаранкай, сустрэць Жывога Бога. I ісцінa святасці Божай i Яго міласэрнасці дасягне нашага сэрца, i ў святле гэтай Ісціны мы ўбачым i ісціну свайго падзення, ісціну сваёй грахоўнасці. I жывое пачуццё гора прывядзе нас да Крыніцы жывой вады, i Божая благадаць сваёй гаючай сілай адновіць пашкоджаную грэхападзеннем чалавечую сутнасць, дасць духоўную свабоду розуму, вызваліць ад кайданоу граху.

Следам за прагай ісціны хутка, вельмі хутка пачынае з’яуляцца i пазнанне ісціны, бо Гасподзь адкрываецца таму хто шукае сустрэчы з Ім.

Прага імкнення за Хрыстом патрабуе ад нас некаторага подзвігу, які абавязкова спалучаецца з перанясеннем без нараканняў жыццёвых выпрабаванняў наканаваных нам Промыслам Божым. Часам нам здаецца, што ўсё ў нашым жыцці павінна быць лёгка i атрымлівацца без асаблівай працы, без асаблівых намаганняў. Але ў Святым Пісанні Гасподзь гаворыць, звяртаючыся да кожнага з нас: «У свеце гора зазнаеце, але мужайцеся: Я перамог свет» (Іаан.16:33), «Хто выцерпіць да канца, той збаўлены будзе» (Мф.24:13).

Цярпець павінны мы, цярпець да канца — вось чаму вучыць нас Святая Хрыстова Праваслаўная Царква. I мы знаходзім яшчэ i іншае сведчанне, таксама ўзятае са Святога Пісання: Ад дзён жа Іаана Хрысціцеля да сёння Царства Божае дасягаецца сілаю, i тыя, што сілу ўжываюць, здабываюць яго (Мф.11:12). Гасподзь многае дае кожнаму з нас, але кожны з нас павінен папрацаваць, каб прыняць гэты Божы дар.

Сведчанне самаранкі пра Бога прывяло яе да святасці. Яна прыняла пакутніцкую смерць за сваю пропаведзь пра Хрыста: яе кінулі ў калодзеж.

3 першых часоў у Царкве хрысціянскай iснуюць апавяданні пра жыццё i справы святых падзвіжнікаў i вызнаўцаў веры. Пачатак гэтаму быў пакладзены евангелістам Лукою. У Дзеяннях Святых Апосталаў ён апісвае подзвігі i пакуты першавярхоўных вучняў Збавіцеля i іншых Яго паслядоўнікаў.

Царква стаіць на крыві мучанікаў. Мучанікі засведчылі сваю веру ў Хрыста самым радыкальным чынам: яны аддалі за Яго сваё жыццё.

За дваццаць стагоддзяў жыцця Царквы пакутніцкую смерць прынялі тысячы хрысціянаў. Але самую вялікую колькасць мучанікаў i вызнаўцау веры дала наша Царква ў 20-м стагоддзі. Усе яны называюцца навамучанікамі i вызнаўцамі веры Зямлі Расійскай. Колькасць ix вялікая. Hіколі яшчэ ў гісторыі хрысціянскай Царквы не было такога жорсткага i працяглага ганення. Hіколі яшчэ антыхрысціянская ўлада не здзяйсняла такіх масавых злачынстваў i такой яўнай дэманстрацыі нянавісці да Праваслаўя i Царквы Хрыстовай. 3 мільёнаў забітых сотні тысяч памерлі з верай, малітвай i пакаяннем на вуснах i ў сэрцы.

Ісціна Божая з’явілася на цяпер у асобах святых, некалі зняважаных i абражаных, паказаўшы свету ix праўду. I цемра паглынула тых, хто супрацьстаяў ісціне, i памяць ix згінула.

Сёння нам надзвычай важна ведаць нашу веру, бо зноў надыходзіць час барацьбы за Праваслаўе.

Мы закліканы ў меру cвaix сілаў у адпаведнасці са свaiмi здольнасцямі, якія дадзены кожнаму з нас Госпадам, вучыцца таму хрысціянскаму подзвігу, які здзяйснялі ўсе святыя падзвіжнікі веры, а не сядзець склаўшы рукі i не плыць па цячэнні, бо па цячэнні плыве толькі дохлая рыбіна.

Сёння Гасподзь кліча нас абараняць ісціну Праваслаўя ад памножыўшыхся прапаведнікаў цемры. Кліча нас сёння Хрыстос: заклікае нас быць падобнымі да падзвіжнікаў, узнагароджаных Богам вянцамі славы. Недастаткова захоўваць асабістую ўнутраную прыстойнасць, патрэбна таксама бачыць i разумець усю духоўную карціну якая навокал нас.

Гасподзь даў нам магчымасць убачыць i пазнаць Шлях Жыцця i шлях смерці i быць вольнымі ў сваім выбары паміж iмi. Давайце ж прыгледзімся да сябе i запытаем у свайго сумлення: ці не ідзем мы шляхам здрадніка Іўды? Xi6a не po6iм мы часта свядома супрацьлеглае таму, пра што гаворыць i што падказвае нам наша сумленне?

У самаранцы Гасподзь знайшоў такую душу якая, хоць i была яшчэ ў цемры, змяшанай з паганскімі забабонамі веры i грахоўнага жыцця, але, як толькі дасягнулі яе промні святла Хрыстова, увесь гэты змрок рассеяўся. I яна, да гэтай пары чужая, у адно iмгнeннe стала бліжэй за тых, што здаваліся cвaiмi...

Больш простыя i здаровыя душы самаран, не забрудзіўшыя веру палітыкай, аказаліся больш здольнымі прыняць Mecію, чым апантаныя гардыняю душы іўдзеяў якія лічылі выключна сябе сынамі Аўраама i прамымі спадкаемцамі Богам дадзеных яму абяцанняў. 3 гэтага евангельскага апавядання вынікае ўрок i нам, праваслаўным, якія ў гардыні сваей выхваляюцца прыналежнасцю да ісціны, але не валодаюць унутранай прыстойнасцю i годнасцю.

Самаранка вучыць ycix нас быць у жыцці адкрытымі i здольньмі прыняць Слова Божае, стаць ачышчанымі Яго духоўнай прастатой, быць прасвятлённымі Боскім святлом i прыняць яго ў глыбіні нашага сэрца, прыняць яго ўсім сваім жыццём так, каб людзі бачылі, кім мы сталі, i змаглі паверыць, што сапраўднае Святло прыйшло ў свет.

Будзем жа маліцца да самаранкі, каб яна навучыла нас, прыняла нас да Хрыста, як i сама яна прыйшла да Яго, i мы змаглі паслужыць Яму, як i яна паслужыла Сыну Божаму, стаўшы выратаваннем для ўcix, хто быў побач з ею.

Амінь!

2015 © Сайт Борисовское благочиние. Первый Борисовский церковный округ Борисовская Епархия Белорусская Православная Церковь,

активная cсылка на использованные материалы сайта обязательна, авторские материалы - только с разрешения автора

мнение администрации сайта не всегда совпадает с мнением авторов

электронная почта info@blagobor.by или воспользуйтесь этой страницей для отправки сообщения