Аб адносінах да свяшчэнніка

У нашым сучасным грамадстве пры відавочным недахопе веры і любові да Бога і ўсяго царкоўнага, звычайнай з’явай бывае, напрыклад, што пры сустрэчы са свяшэннаслужыцелем, людзі раўнадушна праходзяць міма, не аказаўшы аніякіх знакаў увагі і ветлівасці.

Нават пры наведванні храма не ўсе заўважаюць свяшчэнніка. Людзі ставяць свечкі, свае духоўныя пытанні задаюць прыбіральшчыцы, і так, не атрымаўшы пастырскага благаславення, пакідаюць царкву. Нярэдкімі бываюць выпадкі, калі памаліцца за ўпакой на паніхіду адпраўляюць нехрышчоных. Па царкоўных правілах нехрышчоныя далей прытвора, пярэдняй часткі храма, увайсці не могуць.

Падобныя паводзіны грамадзяне тлумачаць, што яны прыйшлі да Бога і ў свяшчэнніку не маюць патрэбы. Спрабуюць нават даказаць, што свяшчэннік не адрозніваецца ад другіх людзей. Такія гордасныя заявы не прыбліжаюць чалавека да Бога. Павінна зазначыць, што свяшчэнства, гэта не прафесія, не работа, а дар ад Бога. Свяшчэннік надзяляецца асобай духоўнай сілай. Яна звязана з дзеяннем у ім Святога Духа. Дух Святы, Сам Бог асвяшчае ваду, хрысціць людзей, вылечвае хворых, суцяшае тых, хто адчаіўся, прашчае грэшнікаў рукою свяшчэнніка.

Святы Іаан Златавуст пра свяшчэнніка гаворыць так:

«Няўжо ты не ведаеш, што такое свяшчэннік? Ён — ангел Госпада.Няўжо сваё гаворыць ён? » (Избранные поучения, стр.247).

Пагэтаму нельга так смела звяртацца да свяшчэнніка, па-дзёрзку называючы яго «мужчына», або «малады чалавек», забываючы пра яго ангельскую прыналежнасць да Самога Бога. Запытаемся, ці пасмее хто з нас звярнуцца да свайго бацькі са словам: «Мужчына»? Скажуць: «Дык гэта ж мой бацька». Тады, наколькі Айцец Нябесны-Бог і яго служка айцец духоўны-свяшчэннік вышэй за айца зямнога-роднага бацьку? Духоўнаму айцу-свяшчэнніку адкрываюць тайны, якія не могуць расказаць нават родным бацьку і маці.

Бывае, што непачціва адносяцца да свяшчэннаслужыцеля па прычыне яго недастойных паводзін. На гэта адкажам, што Бог, не зважаючы на гэта, не перастае дзейнічаць у ім, пакуль свяшчэннаслужыцель не стане гаварыць супраць Бога. Але дзе вы бачылі, каб хоць адзін свяшчэннік перастаў баяцца Бога і выступіў супраць Яго? Царква з’ўляецца святой не ад святасці і праведнасці яе членаў: свяшчэннаслужыцеляў і міран, а ад святасці Бога, Госпада нашага Іісуса Хрыста, які кіруе Царквой і ёсць яе Глава .

Бог, кіруючы усім светам, сам пастаўляе свяшчэннікаў і начальнікаў, каб людзі навучаліся шанаваць Яго праз іерархію: начальства царкоўнае і свецкае. Вялікая загана нашага часу — непавага да начальства наогул. Па зайздрасці і гордасці людзям здаецца, што кожны з іх можа быць начальнікам.

На самай справе, быць начальнікам — не прывілея, а цяжар пастаяннага клопату за падначаленых і вялікая адказнасць. Мы забываем, што кожны павінен быць на сваім месцы. Падначалены з паслухмянасцю ахвотай павінен выконваць распараджэнні начальніка, начальнік — аддаваць загады і кіраваць з абачлівасцю і спагадай да падначаленых. Дзеці павінны любіць сваіх бацькоў і падпарадкоўвацца ім, мужы павінны кіраваць сваімі жонкамі, але таксама з любоўю.

Каб не асуджаць начальства, патрэбна часцей успамінаць пра свю няздольнасць падпарадкоўвацца і слухацца; часцей думаць пра сябе: «Я горшы або горшая за ўсіх». Калі начальнік задужа строгі або грубаваты, гэта не бяда. Каб ён памякчэў, будзьце смірэннымі і паслухмянымі не толькі знешне, але і ўнутры. Промысел Божы, каб выправіць нашы хібы, навучыць смірэнню, часта дае нам начальнікаў суровых. За гэта павінна дзякаваць Богу, тады і працаваць будзе лёгка. Давайце будзем разумнейшымі, бо хто ваюе з начальнікам, той паступае дзёрзка, бо выступае супрць іерархіі, а значыць супраць Самога Бога.

А зараз, каб менш памыляцца, навучымся правільна звяртацца да духоўных асоб і паводзіць сябе ў іх прысутнасці. Звычайна, да свяшчэннікаў і дыяканаў звяртаюцца, выкарыстоўваючы слова «айцец», а само імя вымаўляюць па-царкоўнаславянску. Напрыклад, гавораць: «Айцец Іаан», а не «Айцец Іван». Зварот «Святы айцец» - не наш, ён прыйшоў, відаць, з экранаў тэлевізійных замежных серыялаў, гэта форма звароту пратэстанцкага характару. У народзе часцей за ўсё да свяшчэнніка звяртаюцца ў ласкавай форме «бацюшка». Але гэта неафіцыйная форма звароту. Афіцыйна, пісьмова да свяшчэннка і дыякана звяртаюцца так: «Ваша Прападобіе», да протаіерэя, ігумена — «Ваша Высокапрападобіе».

2015 © Сайт Борисовское благочиние. Первый Борисовский церковный округ Борисовская Епархия Белорусская Православная Церковь,

активная cсылка на использованные материалы сайта обязательна, авторские материалы - только с разрешения автора

мнение администрации сайта не всегда совпадает с мнением авторов

электронная почта info@blagobor.by или воспользуйтесь этой страницей для отправки сообщения