Сёння ў дзень Увядзення ў храм Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі ў храмах Барысаўскага благачыння былі здейснены Бажэственныя Літургіі.
Свята Ўвядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы - адно з 12-ці важнейшых святаў Праваслаўнай Царквы. Паводле Свяшчэннага Падання Дзеву Марыю яшчэ ва ўзросте 3-ох гадоў прывялі ў Іерусалімскі храм яе бацькі - святыя Іякім і Анна. Марыя жыла і служыла пры храме пакуль не была заручана з святым Іосіфам.
Дзеву Марыю ўрачыста сустрэлі на чале з першасвятаром Захарыем - бацькам святога Іаанна Хрысціцеля. Яе ўвялі ў Святое Святых, куды толькі раз на год ўваходзіў першасвятар. З гэтага часу сама Марыя зрабілася храмам, Святая Святых для Бажэственнага Дзіцяці, якому суджана было нарадзіцца ў Ёй. Царква бачыць у гэтай падзее канец храма ў Іерусаліме, як дома Божага.
Сёння міласці Божай прадвыяўленне і прадказанне спасення людзей, бо ў храме Божым ясна Дзева з'яўляецца і Хрыста ўсім прадвяшчае. І мы ўсклікнем Ей голасна: радуйся, здэяйсненне прамышлення Стварыцеля
Трапар свята