Памяць спачылых дзеячаў

Дата события
Место
г.Борисов

Паніхіда ў памяць протапрасвітара Віталія Баравога (1916-2008) і паэтэсы Ларысы Геніюш (1910-1983) адбудзецца ў чацвер 07.04.2011 а 13-00 у Свята-Петра-Паўлаўскім саборы г. Мінска (вул. Ракаўская, 4).

Ужо стала традыцыйным штогадовае малітоўнае памінанне памяці гэтых славутых беларускіх дзеячаў у Свята-Петра-Паўлаўскім саборы. Абое яны спадобіліся адысці да Госпада ў святы дзень Благавешчання — дзень, які апяваецца як «пачатак нашага спасення». Таму асаблівая наша малітва ў гэты дзень за іх, якія, безумоўна, бачачы ў спасенні сэнс свайго асабістага жыцця, прыклалі ўсе свае намаганні дзеля таго, каб і шлях нашага народа быў шляхам да спасення, шляхам да Бога.

У заўпакойным малебне возьмуць удзел духавенства, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, прыхаджане, моладзь і студэнты.

Протапрасвітар Віталій нарадзіўся ў 1916 у вёсцы Несцераўка Барысаўскага павету Мінскай губерні (цяпер Докшыцкі раён Віцебскай вобл.). Паходзіў з беднай сялянскай сям’і. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю, а таксама Багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэту. З 1944 года - святар. Адраджаў Мінскую духоўную семінарыю ў Жыровічах. Быў прафесарам царкоўнай гісторыі ў Ленінградскай духоўнай акадэміі. Шмат гадоў быў прадстаўніком РПЦ у замежжы.

Айцец Віталій - магутны багаслоў, праведнік, выкладчык. Заўсёды памятаў пра свае беларускія карані, цікавіўся любымі весткамі з Радзімы.

Фото
Image