У Мінску адкрыта традыцыйная духоўна-асветніцкая выстава «Пакроўскі кірмаш».
Духоўна-асветніцкая выстава «Пакроўскі кірмаш» з'яўляецца афіцыйным агульна-царкоўным мерапрыемствам, якое праводзіцца па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта.
Ад Барысаўскага благачыння ў выставе прымаюць удзел прадстаўнікі храма-капліцы ў гонар Святых Царскіх Пакутнікаў (вёска Юзэфова Барысаўскага раёна), золата-швейнай майстэрні храма святога Дзімітрыя Данскога (г.Барысаў), а таксама іканапіснай майстэрні «Взор».
Перад адкрыццём выставы хор выкладчыкаў дзіцячай музычнай школы г.Барысава пад кіраваннем клірыка храма Ражджаства Хрыстова айца Сергія Пракопчыка праспяваў захапляльную праграму духоўных спеваў, якая прысвячалася надыходзячаму святу Пакрова Прасвятой Багародзіцы. З хорам спяваў і саліраваў дыякан Свята-Ўваскрасенскага кафедральнага сабора Міхаіл Сідараў.
Пасля епіскапам Барысаўскім Веніямінам, вікарыем Мінскай епархіі быў адслужаны малебен на пачатак выставы. Уладыка Веніямін у свёй пропаведзі распавёў прысутным пра гісторыю свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, а таксама адзначыў, што Прысвятая Дзева заўсёды пакрывае людзей, сям'ю, сваёй найвялікшай дапамогай.
«Пакроўскі кірмаш» будзе працаваць да 16 кастрычніка ў Палацы Мастацтваў па вуліцы Казлова, 3.