Дата события
Место
г.Борисов
Сёння Беларуская Праваслаўная Царква ўшаноўвае памяць святога прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага.
Святы прападобнамучанік Афанасій Брэсцкі промыслам Божым быў пастаўлены ў першыя шэрагі змагароў за праваслаўную веру ў тыя часы, калі зласліўцы і крыўдзіцелі здзекліва называлі праваслаўных «схізматыкамі» і «адшчапенцамі».
Гэты святы займае паважнае месца і ў беларускай культуры. Яго называюць асобай неардынарнай, майстрам мастацкага слова, чалавекам рэдкага пісьменніцкага таленту, выдатным мысліцелем і публіцыстам.
У гонар святога на Беларусі асвячаюць храмы, а часціца машчэй святога захоўваецца ў Брэсце.