Дата события
Место
г.Борисов
У Дзень Святой Троіцы ў царкве Святога Мікалая Цудатворца в.Вялікая Ухалода Барысаўскага раёна айцом Аляксандрам Пачопкам здзейснена Бажэственая Літургія.
Акрамя ўхалодскіх веруючых на службу завіталі таксама людзі з Барысава і наваколля. Стараннасцю прыхаджан царква па старадаўнему звычаю была ўпрыгожана зялёными галінкамі і кветкамі, а кожны хто ўваходзіў у храм атрымоўваў у падарунак букецік, якi пасля службы нёс да дому.
Пасля заканчэння асабліва велічнай службы айцец Аляксандр прамовіў слова ў якім распавёў пра свята і яго гісторыю.