Супрацоўнікі Барысаўскай гарадской бібліятэкі завіталі ў вёску Вялікая Ухалода Барысаўскага раёна з фотавыставай пра нашу святую суайчынніцу Валянціну Мінскую (Валянціну Фядораўну Сулкоўскую (1888-1968)).
Фотавыставу сустракалі ва Ўхалодскай сельскай бібліятэцы, дзе прысутнічалі: яе загадчыца Мацюшонак Надзея Уладзіміраўна, настаяцель мясцовага храма Св.Нікалая Цудатворцы протаіерэй Аляксандр Пачопка ды веруючыя жыхары Ўхалоды.
З малітвы выставу адкрыў айцец Аляксандр. Разам з фотавыставай у вёску прывезлі ікону святой, да якой маглі прыкласціся ўсе жадаючыя. Супрацоўнікі гарадской бібліятэкі распавялі гісторыю жыцця і духоўнага подзвіга святой Валянціны Мінскай, пракаментавалі фотаздымкі, а таксама паказалі цікавы кінафільм пра святую.
Сустрэча ў сельскай бібліятэцы, дарэчы такога кшталту не першая, выклікала вялікую духоўную радасць у мясцовых жыхароў. Таму ад усіх веруючых вёскі Вялікая Ухалода мы выказваем падзяку супрацоўнікам Барысаўскай гарадской бібліятэкі за праведзеную фотавыставу, а таксама загадчыцы Ўхалодскай сельскай бібліятэкі Надзее Уладзіміраўне за гасціннасць