Да праблемы злачынства і зняволення

Изображение
Image

«...у цямніцы быў, і вы прышлі да Мяне...» Мф.25:36

Арыштаваны Хрыстос

Для разумення праблемы злачынства і зняволення мы, хрысціяне, абавязкова ўспамінаем бязвіннага, найдаражэйшага Госпада нашага Іісуса Хрыста, Якога арыштавалі, дапытвалі, катавалі і асудзілі на смерць. Пакутуючы на Крыжы, Гасподзь даў абяцанне ўзяць з сабой у Рай разбойніка, які пакаяўся і ўвераваў у Яго. Цяжкія пакуты Спасіцеля, бесчалавечныя ўмовы Яго зняволення даюць нам урок адносін да сучасных асуджаных.

Яшчэ з савецкага часу ў розных анкетах патрабавалася засведчыць наяўнасць або адсутнасць крымінальнага пакарання. Грамадства асабліва пільна адносіцца да тых, хто пабываў за кратамі. Грэх узрастае, расце і злачыннасць, але адносіны да праблемы пачынаюць мяняцца. Мы ўсведамляем, што само пакаранне за злачынства не ў стане перарабіць чалавека на законапаслухмянага, яму неабходна дапамагчы ў ацаленні сваёй душы. Гэта дасягаецца пры ўмове веры і пакаяння. Таму Царква дапамагае вяртаць грамадству маральна здаровых грамадзян.

Свяшчэннаслужыцель і асуджаныя

Зараз у выпраўленча-працоўных установах, турмах, сдедчых ізалятарах на Беларусі знаходзіцца 56000 зняволенных. Як адзначае кіраўніцтва Камітэта па выпраўленню і пакаранню МУС узрастае роля рэлігіі ў паўсядзённым жыцці выпраўленчых устаноў, дзейнасць Беларускай Праваслаўнай Царквы набывае больш сістэмны і ўстойлівы характар. Гэта дасягаецца нястомнай працай і дбайным служэннем саміх свяшчэннаслужыцеляў.

Бязумоўна, вялікая колькасць зняволенных з’яўляецца рэцыдывістамі, яны неаднаразова пераступалі закон. Аднак добра вядома, у асноўным, за краты трапляюць тыя, хто пагарджаў маральнымі каштоўнасцямі яшчэ на свабодзе. Усё гэта наводзіць на думку, што не можа быць здаровым грамадства без царкоўнага выхавання. Грэх, які зараз узрастае, павінен стрымлівацца нашым хрысціянскім подзвігам.

Подзвіг гэты заключаецца ў барацьбе са злом. З месцаў зняволення пранікае ў грамадства: бездухоўнасць, прымітыўная культура, якую звычайна называюць масавай, турэмныя звычаі, жаргон. Таму свяшчэннаслужыцель, знаходзячыся на тэрыторыі калоніі, нярэдка цэлы дзень, мае магчымасць выканаць запатрабаванні вязняў. Замест бездухоўнасці і прымітывізму яны атрымліваюць радасць, супакой душы, упэўненасць і надзею на будучыню. Гэтыя дары яны атрымліваюць, удзельнічаючы ў жыцці прыхода на тэрыторыі калоніі, у першую чаргу на малітве, а таксама на працы па благаславенню свяшчэніка. Вядома, што большасць храмаў і малітвенных дамоў на тэрыторыі выпраўленча-працоўных устаноў пабудавана рукамі саміх зняволеных.

Кіраўніцтва калоній прыкмячае цуды працалюбства і законапаслухмянасці вязняў у іх будаўніцтве. Знікае напружанасць у адносінах, людзям вяртаецца іх нармальны стан: прастаты, даверлівасці, дабразычлівасці. Самі зняволенныя маюць магчымасць удзельнічаць у Царкоўных Таінствах, часцей за ўсё Хрышчэння, Пакаяння, Прычашчэння. Найбольшай міласцю для іх з’яўляецца Святая Еўхарыстыя. Злучаючыся з Хрыстом праз Цела і Кроў Гасподнія, чалавечая душа перамяняецца пад уздзеяннем Святога Духа. Да чалавека вяртаецца спрадвечнае адчуванне Бога і жаданне не разлучацца з Хрыстом.

Праблема ўладкавання былых зняволенных

Праблема ўладкавання былых зняволенных на свабодзе — найбольш актуальная, у сучаснай тэрміналогіі гэта называецца сацыяльным суправаджэннем. Звычайна пасля адбывання тэрміну ў іх не аказваецца ні сям’і, ні дома, ні работы. Але гэтая праблема вырашальная, найбольш важна, каб зняволены зноў не трапіў у крымінальнае асяроддзе. Для гэтага на свабодзе і ажыццяўляецца праект стварэння пунктаў сацыяльнага суправаджэння. А таксама, безумоўна, можа дапамагчы падтрымка прыхода, у якім аказаўся былы зняволены. Удзел у жыцці прыхода і грамадскай малітве верне яму царкоўную настроенасць, у якой ён знаходзіўся на тэрыторыі калоніі.

Адседзеўшы не адзін год за кратамі, у зняволенага бываюць змяненні ў псіхіцы. Па сведчанню персанала калоніі яны губляюць арыентыроўку. Не толькі цікавасць, але і страх пачынаюць непакоіць будучага свабоднага чалавека. Яны пачынаюць дапытвацца: «А як там на свабодзе?» Пачуцці ад новай абстаноўкі могуць быць самымі нечаканымі. У турмах з адзіночнымі камерамі з асаблівым рэжымам, зняволеныя акрамя сваіх перажыванняў адчуваюць на сабе ўздзеянне вонкавае, хоць ніхто з людзей з імі не прысутнічае. Уздзеянне дэманскае бывае ў падобных выпадках неад’емным. Сам зняволеный, аказаўшыся адзін на адзін з цёмнай сілай, вымушаны прасіць дапамогі ад Бога, у яго з’яўляецца патрэба ў малітве. Нямала прыкладаў, калі цяжкім злачынцам кожную ноч у сне яўляюцца душы забітых імі людзей.

Краты

Духоўнае жыццё патрабуе мужнасці і адрачэнне ад сабе, ад свайго самалюбства і гордасці. Месцы зняволення з’яўляюцца канцытрацыей гэтай гордасці, само злачынства не можа адбыцца без гэтага найпершага і небяспечнейшаго граху. Перадоліць яго ў хрысціянах з ліку зняволенных — неабходная задача. Тайный падзел на касты, няпісаныя законы, звычаі, абрады, жаргон — ва ўсім гэтым адміністрацыя ўстановы добра дасведчына. Таму свяшчэннаслужыцелі, якія нясуць послух у месцах зняволення, таксама маюць гэтую інфармацыю.

Зняволенныя пад уздзеяннем слова Божага стараюцца пераадолець смяротны грэх. Пакаянне на споведзі, прычашчэнне, малітва і іншыя духоўныя практыкаванні дапамагаюць паступова пераадоліць грэх гордасці. Праўда, бывае нярэдка, калі на споведзі зняволенныя доўгі час не заўважаюць ў сабе грэха гордасці, пакаянне ў іх праходзіць узорна. Але міласэрны Бог дапамагае чалавеку ачысціць сваё сэрца ад граху, раптоўна ўзорныя споведзі пераменяюцца на пакорнасць, грэшнік са слязьмі прызнаецца ў грэхах дагэтуль схаванных.

Кожны, хто трапляе на тэрыторыю калоніі, турмы, або следчага ізалятара адчувае на сабе ціск, уздзеянне злой сілы звонку. Паветра, будынкі, прадметы, адзенне — усё гэта мае спецыфічны пах, цяжкі і смуродны, які пасля калоніі доўга не выветрываецца. Летам, калі бывае магчымасць пабыць на сонцы, зняволеныя здымаюць з сябе вопратку. Іх скура, размаляваная татуіроўкай, нагадвае скуру рэптылій. Некаторыя поўнасцю пакрытыя фарбай-з шыі аж да ног.

Па вопыце, у большасці выпадкаў, у цэрквы і малітвенныя дамы на тэрыторыі папраўчых устаноў ходзяць зняволеныя, якія не маюць татуіровак або яны не вялікія.

Па выявах на целе можна прачытаць інформацыю пра зняволенага. Для татуіровак нярэдка выбіраюць свяшчэнныя прадметы: выявы Спасіцеля, Крыжа Гасподняга, Божае Маці, анёлаў, святых, цэрквы. Напрыклад колькасць купалоў на царкве абазначае ў іх колькасць гадоў, праведзеных у няволі. Крыж на пальцах азначае, што на свабодзе зняволены займаўся крадзяжом. Гэтае глумленне над святыняй — паказчык закаранеласці грэху.

Аднак, як вядома, «калі памножыўся грэх, стала багата благадаці» (Рым.5.20).

Скалечаныя душы імкнуцца вырвацца з дэманскага палону, бо прызывае іх Гасподзь. Царкоўны звон штодня заве на службу, на пакаянне, на свабоду.

а.Аляксандр Пачопка