Вучні нядзельнай школы пры царкве Св.Мікалая, што ў вёсцы Вялікая Ўхалода Барысаўскага раёна, прадставілі ў мясцовай школе літаратурна-вакальную праграму пад назвай "Святло Зоркі". Разам з імі прыйшоў і настаяцель ухалодскага храма айцец Аляксандр Пачопка.
У актавай зале сабраліся вучні розных узростаў са сваімі класнымі кіраўнікамі, настаўнікамі, а таксама дырэктарам школы Наталляй Іванаўнай Асаўчонак.
Калядкі спявалі (дарэчы вучні гэтай жа школы): Быкаў Рустік, Кісялёў Сцяпан, Гарунова Ліза, Кісялёў Валодзя, Удавічэнка Карына, Кісялёва Даша, Антонік Валодзя, Міхайліна Даша, ды Папкоў Дзіма. Разам з дзецьмі праграму рыхтавала настаўніца Ніна Еўгеньеўна Касцюковіч.
Пасля дзіцячага выступлення слова ўзяў айцец Аляксандр, які расказаў дзецям гісторыю нараджэння Іісуса Хрыста. Таксама бацюшка папрасіў вучняў быць добрымі, стараннымі і найлепшымі грамадзянамі нашай Бацькаўшчыны. Дырэктар школы ад усіх прысутных выказала падзяку дзецям, які прымалі ўдзел у праграме, а таксама айцу Аляксандру.
Пасля мерапрыемства Наталля Іванаўна запрасіла айца Аляксандра ў свой кабінет на кубачак кавы, дзе абмяркоўваліся пытанні далейшага ўзаемадзеяння паміж прыходам і школай.
Спадзяемся, што падобныя мерапрыемствы пройдуць ва Ўхалодскай школе і не раз!
Нядзельная школа пры Свята-Мікалаеўскай царкве в.Вялікая Ўхалода адкрыта спачатку дзеяння прыхода. Зараз заняткі праводзяцца настаяцелем царквы а.Аляксандрам. Як і ўсюды на вялікія святы выхаванцы гатуюць выставы, вучаць песні і вершы. Многія дзеці спваяюць у царкоўным хоры.