Сьвятое Богаяўленьне. Хрышчэньне Госпада і Бога нашага Іісуса Хрыста

Изображение
Image


Гісторыя

Сьвята Хрышчэньне Госпада Іісуса Хрыста — адно з самых даўніх сьвят у хрысціянскай Царкве. Яго устанаўленьне адносіцца яшчэ к часу апосталаў. Сьвята таксама называецца Богаяўленьнем, бо пасьля Хрышчэньня ў рацэ Іардан у трыццацігадовым узросьце Гасподзь паказаў сябе сьвету як Збавіцель і Месія.

Таксама даўняя назва сьвята — «Епіфанія» — яўленьне, ці «Теафанія» — Богаяўленьне.

Гасподняе Богаяўленьне на хрысціянскім Усходзе пачалі сьвяткаваць у канцы ІІ ці на пачатку ІІІ стагоддзя. У першыя стагоддзі хрысціянства яно лічылася зборным, бо ахоплівала шэраг падзеяў з жыцьця Іісуса Хрыста, якія сьведчылі пра Ягоную божнасць: Раство, пакланеньне мудрацоў, Хрышчэньне ў Іардане, цуд у Кане Галілейскай і цудоўнае памнажэньне хлеба.

Першапачаткова Сьвята Богаяўленьня было прысьвечана ўспамінам ня толькі хрышчэньня Гасподняга ад Іаана Прадцечы, але наогул уцялесеньню Бога, адкрыцьцю ў Хрысце Божай благадаці, з-за чаго і звалася Богаяўленьнем.

І толькі ў канцы IV ст., пасля пераносу сьвята Раства Хрыстовага на 25 снежня, 6 студзеня становіцца для ўсходніх хрысьціянаў выключна днём сьвята Хрышчэньня Госпада.

Сутнасць

Слово «хрышчу», у перакладзе з грэцкага азначае «пагружаю ў ваду». Вада — пачачатак для усялякага жыцьця. Іменна з вады, апладатваронай жыватворчым Духам, выйдуць ўсе жывыя істоты. Дзе няма вады — там няма і жыцьця. Але ж вада можа і разбурыць і знішчыць — як гэта здарылася ў час вялікага патопу, калі яго воды ачысцілі зямлю ад пануючага на ёй граху.

Гэтае сьвята вымушае вернікаў браць прыклад з нашага Збавіцеля, які як апошні грэшнік прыйшоў да Іаана Прадцечы, каб хрысціцца ад яго. Бязгрэшны, ён узяў на сябе ўсе грахі чалавечыя, і менавіта пасля хрышчэньня пачаў прасвятляць людзей, азараючы іх сьвятлом ісціны.

Паводле Евангельля Іаан Прадцеча хрысціў «хрышчэньнем пакаяньня». Хрышчэньне Іаана было сімвалічным і азначала , што як цела амываецца і ачышчаецца вадой, так і душа чалавека, пакаяўшагася і увераваўшага ў Збавіцеля, будзе ачышчана ад усіх грахоў Хрыстом.

Сам Іаан усклікаў: «Ідзе за мною Мацнейшы мяне, у Якога я не дастойны, нахіліўшыся, развязаць рамень абутку Яго, я хрысціў вас вадою, а Ён будзе хрысціць Вас Духам Сьвятым» (Мк. 1, 7-8)

І калі да Іаана прыходзіць Іісус з Назарэту, то Іаан, лічачы сябе недастойным хрысціць Іісуса, спрабуе утрымаць Яго гаворачы

«Мне патрэбна хрысціцца ад Цябе, і ці Ты прыходзіш да мяне ?» Але Іісус адказвае яму: «Пакінь цяпер, бо так належыць нам здзейсніць усякую праўду» (Мф. 3:14-15) Гэта значыць здейсніць закон.

Закон жа патрабаваў ачышчэньня вадою і для ахвяры, і для таго сьвятара, які прыносіць ахвяру. Іісус Хрыстос стаў нароўні з усімі грэшнікамі й пакорліва рыхтаваўся прынесьці Самога сябе ў ахвяру за грахі роду чалавечага на крыжы. І вось Ён , узяўшы на Сябе грахі сьвету, абмываецца ад Іаана,.Прарок і Прадцеча Госпада гаворыць " .. вось Агнец Божы, Які бярэ на Сябе грэх сьвету" (Ін.1:29)

Іісус выконвае Закон

У Евангельлі гаворыцца: «І было ў тыя дні, прыйшоў Іісус з Назарэту Галілейскага і хрысьціўся ад Іаана ў Іардане. І калі выходзіў з вады, той жа момант убачыў Іаан развергуўшыяся нябёсы і Духа, як голуба, сходзячага на Яго. І голас быў з нябёс: «Ты сын Мой Узьлюблены, у якім Маё благаваленьне» (Мк. 1,9-11).

Так Іісус Хрыстос выконвае Закон і ў той жа час, апусканьнем Свайго чысцейшага цела ў ваду асвячае саму водную існасць, даруе водам тую сілу, без якой воды хрышчэньня нашага ніяк бы не былі здольныя ачышчаць грахі чалавечыя. У здзейсніным Сваім Вадохрышчы Іісус Хрыстос патапіў грэх прабацькі Адама.

Пасля Хрышчэньня Хрыста хрышчэньне для людзей ўжо не проста сімвал ачышчэньня. Тут ужо Іісус яўляе сябе сьвету як Хрыстос, Сын Божы «Я бачыў, я сьведчу Ён — выбраннік Божы» —падцьвярджае Іаан Хрысьціцель. Бо «Месія» по габрэйску тоеж, што па грэцку «Хрыстос», — гэта значыць «Памазанік Божы». Бого, які прыйшоў у сьвет для яго збаўленьня, абнаўленьня і адраджэньня, вяртае яго нам, людзям, у ззяньні зорнай славы і першароднай красы.

Богаяўленьне адкрыла нам вялікую Божаю таямніцу Сьвятой Тройцы. Цяпер кожны хто пахрысціўся датычыцца гэтай таямніцы, бо як казаў Хрыстос сваім вучням "Ідзіце, навучыце усе народы, хрэст іх у імя Айца і Сына і Святога Духа«(Мф. 28, 19).

Жывымі водамі Іардана сцвярджаецца Новы Завет Бога і чалавека.

Хрышчэнне, асвячэнне вады

Сваім хрышчэньнем Іісус Хрыстос паклаў пачатак царкоўнаму таемству хрышчэньня, з’яўлючамуся абавязковай умовай належнасці веруючага да царквы Божай, бо толькі прыныўшы хрышчэнне чалаве можа быць членам царквы. Само хрышчэньне называюць «духоўным нараджэньнем», тлумачучы гэта тым, што толькі з моманту хрышчэньня пачынаецца сапраўднае духоўнае жыцьцё чалавека.

Напярэдадні самаго сьвята, 18 студзеня, ў храмах адбываецца Чын Вялікага асвячэньня вады. Вялікае асьвячэньне адбываецца толькі двойчы на год — у навячэрніцу і ў дзень сьвята самаго Богаяўленьня. На Богаяўленьне асвячаюцца толькі тыя воды, над якімі праведзены малітоўны чын асвячэньня.

Меркаваньне, што ў гэты дзень асвячаюцца ўсе воды Зямлі не з’яўляецца часткай праваслаўнага вучэньня. Цяпер Царства Божае адкрываецца народжаным «ад вады і Духа» (Іаан. 3:5). Нараджэньне гэтае ў Царкве здзяйсняецца праз таемства хрышчэньня. Вада над якой праведзены малітоўны чын называецца па-царкоўнаму Агіясмай, ці проста асвячонай, сьвятой вадою.

Гэтая вада, як лічылі нашы продкі, валодае многімі магічнымі ўласьцівасьцямі. Яна не толькі лечыць цела, але і душу. Вадою прычашчаліся і мыліся, давалі піць хвораму і сурочанаму. Дабаўлялі некалькі кропель сьвянцонай вады і пры першым купаньні немаўляці, для здароўя.

Нашы продкі казалі, што на Богаяўленьне ў ноч з 18 на 19 студзеня нябёсы адкрываюцца, таму аб чым у малітве папросіш Бога, тое абавязкова спраўдзіцца. Таксама лічылася, што чалавек, які пахрысціцьца ў гэты дзень, будзе шчаслівым усё жыцьцё. А калі пакупаецца 19 студзеня у рацэ, возеры, ваду ў якіх асьвяціць сьвятар, дык змые ўсе грахі і набудзе здароўе. Таму ў гэты дзень у многіх мясьцінах Беларусі захавалася традыцыя тройчы акунацца ў «іардань» — палонкі ў выглядзе крыжа.

Але трэба маць на ўвазе, што само купаньне ў прыродных вадаёмах, асабліва пасла таго, як святар здзейсніў чын вялікага асвячэньня вады над палонкай — народны, а не царкоўны звычай. Такое акунаньне ў ваду не мае сілы таемства хрышчэньня і не дае магчымасьці бяскарна падступаць да іншых царкоўных таемстваў.

З Вадохрышча да Масленкі пачынаецца вясельная пара. Шлюбы, заключаныя ў гэты час, лічыліся самымі ўдалымі. Добрай прыкметай таксама лічацца заручыны на Вадохрышча.

Існуюць думкі, што на Святкі і Хрышчэнне трэба варажыць

Але ж у Бібліі сказана:

«...і пакінулі ўсе запаведзі Госпада Бога свайго... і праводзілі сыноў сваіх і дочак сваіх праз агонь, і варажылі, і чаравалі, і аддаліся таму, каб рабіць благое ў вачах Госпада і ўгняўляць Яго; і ўгневаўся Гасподзь моцна на Ізраільцян, і адкінуў іх ад аблічча Свайго; не засталося нікога акрамя калена Юдавага» (4 Цар. 17:16-18)

Як заўважае протадыякан Андрэй Кураеў:

«Варажыць на калядным тыдні — лепшы спосаб пасварыцца з Богам. Калі сын капаецца ў завешчаных яму бацькам рэчах, наўрад ці таце гэта спадабаецца. Тое ж адбываецца, калі чалавек спрабуе адгадаць будучыню. Гэта значыць, што ён не давярае Богу».

На Вадохрышча раней прыпадалі самыя вялікія маразы, пасля якіх зіма паступова пачынала паварочваць на лета. У народзе казалі: «Трашчы не трашчы, прайшлі Вадохрышчы — не к Раству, а к Пятру», маўляў, больш маразоў ужо не будзе.

Па Вадохрышчы арыентаваліся ў вызначэнні будучага надвор’я: «На Вадохрышча вельмі сцюдзёна — у жніво вельмі горача», спрабавалі прадказаць і якасьць будучага ўраджаю: «На Вадохрышчы дзень цёплы — будзе хлеб цёмны».

Падрыхтавў Аляксандр А. Сакалоўскі