Да праблемы злачынства і зняволення
Для разумення праблемы злачынства і зняволення мы, хрысціяне, абавязкова ўспамінаем бязвіннага, найдаражэйшага Госпада нашага Іісуса Хрыста, Якога арыштавалі, дапытвалі, катавалі і асудзілі на смерць. Пакутуючы на Крыжы, Гасподзь даў абяцанне ўзяць з сабой у Рай разбойніка, які пакаяўся і ўвераваў у Яго.